ГРОДНА
Панядзелак,
06 мая 2024 года |
Свята Святой Сям’і
З Eвангелля св. Лукі
Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць перад Панам. Калі яны выканалі ўсё паводле Закону Пана, тады вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. Дзіця ж расло і ўмацоўвалася, і напаўнялася мудрасцю, а ласка Божая спачывала на Ім. †
Лк 2, 22. 39–40
Пераймайма
Святую Сям’ю!
Біблія небагата расказвае пра Святую Сям’ю, але спецыялісты нават у гэтых нешматлікіх фрагментах могуць прачытаць многае. Акрамя таго, мы аб нечым можам даведацца ўскосна, гледзячы на Езуса, бо кожны чалавек мае ў сабе сляды асобы бацькоў, таго, як выхоўваўся, як праходзіла дзяцінства.
У доме Хрыста панавала цёплая атмасфера, поўная любові – моцнай, непахіснай, вернай... Да такога жыцця Езуса, Марыі і Юзафа паклікана кожная сям’я. Сёння, у часы духоўнага крызісу, нам асабліва неабходны канкрэтны ідэал, якім з’яўляецца Святая Сям’я. Не можам страціць яго з поля зроку, таму што пакуль чалавек мае перад сабой узор дасканаласці – нават калі не ў стане дасягнуць яго – нягледзячы ні на што, крок за крокам набліжаецца да ідэалу.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 240 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.