ГРОДНА
Пятніца,
03 мая
2024 года
 

Дзіцячы куточак

Гульні і забавы

Дзіцячы куточак


   Перад пачаткам гульні папрасіце дапамогі ў сябра або дарослага. Той, хто вам дапамагае, разрэжа фотаздымак на столькі кавалкаў, колькі ёсць удзельнікаў гульні. Гэтыя кавалачкі павінны быць больш-менш той жа самай велічыні і быць як галаваломка-мазаіка. Калі вы не знойдзеце ні аднаго фотаздымка, то можна выразаць які-небудзь малюнак з газеты ці часопіса. Але ніхто з вас не можа бачыць гэтага фотаздымка ці малюнка! Той, хто дапамагае, дае кожнаму з вас кавалачак, які вы павінны наклеіць на ліст паперы ў любым месцы. Кожны з вас цяпер павінен намаляваць цэлы малюнак вакол выразанага кавалка. Не сядайце вельмі блізка адзін да аднаго, каб вы не змаглі падглядзець у лісток іншага. Толькі калі ўсе закончаць сваю працу, то можна параўнаць, якія розныя малюнкі вы намалявалі на аснове аднаго і таго ж самага выразанага кавалачка. Задумайцеся, як мог выглядаць арыгінал.
 

Думкі пра сяброўства

Дзіцячы куточак


   Сяброўства – гэта актыўная і верная зычлівасць, накіраваная да акрэсленай асобы ці асобаў.
Тадэвуш Катарбінскі
    У любові жадаеш, каб табе верылі, а ў сяброўстве – каб цябе разумелі.
Марсэль Ашард
    Сяброўства – гэта адна душа ў двух целах.
Арыстоцель
    У прысутнасці сяброў людзі могуць лепш думаць і дзейнічаць.
Ананім
    Найлепшы сябар – той, хто не пытаючыся пра прычыну твайго смутку можа зрабіць так, што ізноў вернецца радасць.
св. Ян Боска
   

Планета–загадка

Дзіцячы куточак

Планета–загадка
Мне не спится сегодня,
Я взглянула в окно:
В небе яркая звёздочка светит.
Эта звёздочка всем нам
Известна давно,
Её всякий на небе заметит.
Выделяясь средь многих
Своей красотой,
И объёмом, и ярким сияньем,
Она стала учёным
Заветной мечтой,
А влюблённым – талисманом свиданий.

Что за чудо – звезда?
Я открою секрет:
Она слышала даже Гомера.
Из далёкого космоса
Шлёт нам привет
Планета-загадка – Венера.

Я любуюсь мерцаньем
Далёкой звезды,
Ощущаю дыханье Вселенной.
И чудиться мне лик
невиданной красоты
И лёгкий полёт души чьей-то нетленной.

Вероника Кладко
   

Фаршыраваныя словы

Дзіцячы куточак

Прыдумайце якое-небудзь даўжэйшае слова, напрыклад: лакаматыў. Кожны запісвае яго на паперы, зверху ўніз, у кожным радку можа знаходзіцца толькі адна літара. На пэўнай адлегласці напішыце гэтае ж самае слова яшчэ раз, таксама памятаючы пра тое, каб у кожным радку знаходзілася толькі адна літара, на гэты раз – знізу ўверх.
    Такім спосабам у верхнім радку ўверсе будзе знаходзіцца літара л, а справа – а. Кожны з вас павінен запоўніць прастору паміж імі, каб паўстала слова, першай літарай якога будзе л, а апошняй – а. Гэта магло б быць – ляска. Паспрабуйце запоўніць усе радкі. Пасля таго, як пройдзе вызначаны час, чытайце ўголас свае словы. Перакрэслівайце тыя, якія былі напісаны ў большасці асобаў. За кожнае слова, якое не паўтараецца, Вы атрымаеце адно ачко. Выйграе той, хто набярэ найбольшую колькасць ачкоў.
   

Старонка 29 з 29:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  243

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.