ГРОДНА
Нядзеля,
19 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Запрашаем на ўрачыстасці 350-годдзя абраза Маці Божай Кангрэгацкай у Гродне

Актуальная інфармацыя

Кожны год культ Маці Божай Кангрэгацкай пашыраецца і павялічваецца сярод вернікаў асаблівым чынам. У сувязі са шматлікімі цудамі, якія адбываліся праз Яе заступніцтва, усё больш людзей пачалі звяртацца да Яе як да сваёй заступніцы, паколькі Маці ўсіх выслухае, суцешыць у цярпенні і супакоіць боль. У гэтым годзе па-асабліваму будзе святкавацца юбілей 350-годдзя прысутнасці цудатворнага абраза Маці Божай Кангрэгацкай у гродзенскай катэдры.
    Духоўная падрыхтоўка да ўрачыстасцей распачнецца 2 жніўня і працягнецца ўсю ноч. У гэты час кожны вернік зможа знайсці ратунак пад апекай Найсвяцейшай Панны Марыі ў гэтым цудоўным абразе. На наступны дзень адбудзецца ўрачыстая працэсія з копіяй абраза МБ Кангрэгацкай, а таксама адпуставая св. Імша.
   
   Праграма ўрачыстасцей:
   
    2 жніўня
    19.00 – св. Імша пры алтары Маці Божай Кангрэгацкай;
    20.00 – аднаўленне адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Ружанец з разважаннем Радасных таямніц (пар. Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы);
    21.00 – зварот. Час на выказванне асабістых просьбаў і інтэнцый (пар. МБ Міласэрнасці, Гродна-Аўгустовак);
    22.00 – Ружанец з разважаннем Балесных таямніц (пар. Адшукання Святога Крыжа, Гродна-пабернардынскі);
    23.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (малітоўная група МБ Кангрэгацкай);
 

Вырушыць пілігрымка Гродна–Навагрудак

Актуальная інфармацыя

V Пешая назарэтанская пілігрымка Гродна–Навагрудак вырушыць 26 ліпеня. Пілігрымка працягнецца да 31 ліпеня.
1 жніўня 2014 г. адзначаецца 71-ая гадавіна мучаніцкай смерці бласлаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка, якія ў гады вайны аддалі жыццё за бацькаў сем’яў і кс. Аляксандра Зянкевіча. Сястра Марыя Стэла і дзесяць іншых сясцёр былі расстраляны 1 жніўня 1943 г. у лесе каля Навагрудка.
   
    Падрабязную інфармацыю пра пілігрымку можна атрымаць па тэлефоне: (+37533)620-34-11 с. Таццяна CSFN.
   
   
   
   
   
   

“Хто верыць, ніколі не адзінокі”

Актуальная інфармацыя

Пад такім дэвізам вырушыць XXII Экуменічная пешая пілігрымка ў Вільню. У сёлетняй пілігрымцы вернікі асаблівым чынам будуць дзякаваць за кананізацыю Яна Паўла II.
XXII Экуменічная пешая пілігрымка распачнецца 16 жніўня ў Беластоку. У Гродна пілігрымы прыбудуць 18 жніўня. 19 жніўня ў пабернардынскім касцёле для ўдзельнікаў пілігрымкі Беласток-Гродна-Вільня будзе адпраўлена св. Імша. Афіцыйнае заканчэнне XXII Экуменічнай пешай пілігрымкі адбудзецца 25 жніўня ў віленскай катэдры, дзе ў 10.00 будзе адпраўлена св. Імша, якую ўзначаліць кс. бп Генрык Цярэшка.
    Запісацца ў пілігрымку можна ў курыі Гродзенскай дыяцэзіі па вул. К. Маркса, 4 з 20 па 31 ліпеня (з 10.00 да 13.00), а таксама па тэлефоне (8-0152)74-00-73.
   
   

“Школа нараджэння” для сужэнцаў, гінеколагаў, акушэраў і іншых зацікаўленых

Актуальная інфармацыя

Навагрудак 02.08.2014 – 07.08.2014 г.
Арганізатар – Рада па справах сям’і пры ККББ.
Асноўная мэта пяцідзённых курсаў – падрыхтоўка буду­чых бацькоў да свядомага перажывання цяжарнасці і родаў. Прапануецца цыкл сус­трэч, падчас якіх бацькі вучацца ўсталёўваць сувязі з дзіцём ад яго зачацця да нараджэння.
    Таксама курс рыхтуе буду­чых “інструктараў”, якія будуць дапамагаць маладым бацькам у падрыхтоўцы да родаў.
    Школа мае хрысціянскі характар, бо засноўваецца на малітве і на асабістай размове з Богам. Хрысціянскае вымярэнне школы праяў­ляец­ца і ў тым, што прафесійныя, медыцынскія, практычныя веды цесна звязаны з малітвай.
    Галоўны пункт дня – Эўхарыстыя.
   

Праграма ўрачыстасцей у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях 11–12 ліпеня 2014 года

Актуальная інфармацыя

“А пад крыжам Маці стаяла”
   
    11 ліпеня – пятніца
    21.00 – прывітанне крыжа і іконы Маці Божай – сімвалаў Сусветных дзён моладзі (сведчанне і запрашэнне на Сусветныя дні моладзі ў Кракаве);
    21.15 – канферэнцыя на тэму “Марыя пад Крыжам – узор хрысціянскай вернасці” (кс. д-р Мікалай Ціхановіч);
    21.45 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (моладзь з Ліды-Фары);
    22.45 – Крыжовы шлях (супольнасць душпастарства “OPEN” з Гродна); Падрыхтоўка да св. Імшы.
   
    12 ліпеня – субота
    00.00 – св. Імша; адарацыя крыжа;
    02.00 – Ружанцовая малітва, Балесныя таямніцы (вернікі з парафіі Іўе);
    03.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці (вернікі з парафіі Ліда-Маладзёжны);
    04.00 – канцэрт моладзевай групы “Да неба” (Воранава);
    05.30 – Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця НПМ;
    06.00 – традыцыйныя спевы;
    07.00 – падрыхтоўка да св. Імшы;
    07.30 – св. Імша (святары новапрэзбітэры і юбіляры);
    08.30 – час сведчанняў і размова з пастырамі (пытанні пілігрымаў да біскупаў);
    10.00 – св. Імша. Развітанне з крыжам і іконай Маці Божай Сусветных дзён моладзі.
   
   
   

Старонка 24 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  227

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.