ГРОДНА
Панядзелак,
20 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Бацькі сем’яў запрашаюцца ў пілігрымку з Гродна ў санктуарый у Капцёўцы

Актуальная інфармацыя

Па традыцыі першая нядзеля чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень бацькі. У гэты дзень усіх вернікаў заахвочваюць да малітвы ў інтэнцыі бацькаў сем’яў.
Адна з форм выражэння малітоўнай памяці пра бацькаў – пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы, якая ў гэтым годзе адбудзецца 7 чэрвеня. Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца асабліва бацькі сем’яў, іх жонкі і дзеці.
 

Родная парафія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча адзначыць юбілей

Актуальная інфармацыя

12–13 чэрвеня парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску будзе святкаваць юбілей 525-годдзя.
   
    12 чэрвеня ў 22.00 у парафіі адбудзецца св. Імша ў вігілію свята.
   
    13 чэрвеня адбудзецца св. Імша ў 9.00 і галоўная Імша ў 12.00.
   
    Сардэчна запрашаем да ўдзелу ва ўрачыстасцях!
   
   
   

Асвячэнне крыжа і зямлі пад будаўніцтва касцёла

Актуальная інфармацыя

Апошняя св. Імша перад капліцай

24 мая ў гродзенскім мікрараёне Альшанка кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвеціць крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла (на скрыжаванні вуліц Багушэвіча і Караткевіча побач з лесам на ўскраіне Альшанкі)
Апошняя св. Імша перад капліцай у в. Фабрычны адбылася 11 мая, пасля чаго ў наступныя дні крыж з капліцы плануецца перанесці на пляцоўку пад будаўніцтва будучага касцёла.

Пачатак у 15.00. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
   

Запрашаем на ўрачыстасць

Актуальная інфармацыя

23 мая 2015 г. у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Дзятлава (пл. 17 Верасня) пройдзе ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціян.
Праграма:
    10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;
    11.00 – Эўхарыстыя. Галоўны цэлебрант – бп Юзаф Станеўскі, дапаможны бікуп Гродзенскай дыяцэзіі;
    12.20 – урачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціян і ўстанаўленне памятнай стэлы;
    13.00 – супольны абед;
    14.00 – канцэрт у гонар Марыі Успамогі Хрысціян з удзелам гурта “Небасхіл”;
    16.00 – падвядзенне вынікаў конкурсу “Верш для Дона Боско”;
    16.15 – заключнае слова рэгіянальнага настаяцеля Каталіцкай місіі “Таварыства св. Францішка Сальскага” кс. Віктара Гайдукевіча SDB з блаславеннем Марыі Успамогі Хрысціян.
   
    Сардэчна запрашаем да ўдзелу ва ўрачыстасці!
   
    Паведаміць аб удзеле неабходна да 20 мая па нумары: (+37529) 283-34-37 – кс. Здзіслаў Пікула.
   

Запрашаем у І пілігрымку Ліда – Будслаў

Актуальная інфармацыя

З 25 чэрвеня па 4 ліпеня 2015 г. будзе праходзіць першая пілігрымка Ліда – Будслаў (240 км). Усіх сардэчна запрашаем!
Праграма:
    1 дзень – 25 чэрвеня, чацвер (27.3 км): Ліда – Першамайск – Бердаўка – Ліпнішкі;
    2 дзень – 26 чэрвеня, пятніца (29.3 км): Ліпнішкі – Іўе – Юрацішкі;
    3 дзень – 27 чэрвеня, субота (25.5 км): Юрацішкі – Вішнева;
    4 дзень – 28 чэрвеня, нядзеля (30.5 км): Вішнева – Валожын – Кібуці;
    5 дзень – 29 чэрвеня, панядзелак (31.4 км): Кібуці – Маладзечна;
    6 дзень – 30 чэрвеня, аўторак (34.8 км): Маладзечна – Любань;
    7 дзень – 1 ліпеня, серада (25.9 км): Любань – Касцяневічы;
    8 дзень – 2 ліпеня, чацвер (27.2 км): Касцяневічы – Ваўкалатка;
    9 дзень – 3 ліпеня, пятніца (8.3 км): Ваўкалатка – Будслаў.
   
    Запісацца ў пілігрымку можна да 15 чэрвеня. Звяртайцеся, калі ласка, па тэлефонах:
    (+37529) 867-55-16, (+37529) 907-66-21 – кс. Уладзіслаў Сурвіла; (+37533) 321-26-33 – с. Клара.
   

Старонка 21 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  226

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.