ГРОДНА
Панядзелак,
20 мая
2024 года
 

Актуальная інфармацыя

Адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча працаўнікоў аховы здароўя

Актуальная інфармацыя

Працаўнікі бальніц, паліклінік і дамоў сацыяльнай апекі Гродзенскай дыяцэзіі сустрэнуцца 11 красавіка ў парафіяльным касцёле Святой Сям’і ў Лідзе.
Сустрэчу арганізуе Душпастарства аховы здароўя г. Гродна.
Пачатак сустрэчы а 10-й гадзіне.
У яе межах запланаваны канферэнцыя, св. Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і споведзь, час на знаёмства і сумесную гутарку.
Рэлігійная праблематыка сустрэчы будзе звязана з тэмай “Медыцынскія і духоўныя аспекты дэпрэсіі”.
Паведаміць аб удзеле неабходна да 7 красавіка бягучага года па тэлефоне: (8029)884-54-82 (МТС) або (8029)661-14-05 (Velcom)кс. Мікалай Ціхановіч.
Сустрэча адкрыта для ўсіх зацікаўленых.
 

Аб’ява! Рэкалекцыі распазнавання паклікання

Актуальная інфармацыя

З 27 па 29 сакавіка ў будынку Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання.
Запрашаем міністрантаў і хлопцаў узростам ад 14 гадоў перажыць хвіліны суцішэння і цудоўнай задумы над сваім жыццёвым шляхам – “Да чаго мяне заклікае Бог?”. Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат сямейнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама паглыбіць свае веды праўд веры і малітвы.
   
   Заяўкі прымаюцца да 25 сакавіка.
   
   Адказны за рэкалекцыі – кс. Валерый Быкоўскі.
   
   Кантактны нумар – 77-02-34 (тэлефон семінарыі).
   
    Сардэчна запрашаем!
   

УВАГА! КОНКУРС!

Актуальная інфармацыя

Арганізатары V Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці ў межах падрыхтоўкі да дзіцячага свята аб’яўляюць першы конкурс.
    Сёлета паўсюдны Касцёл перажывае Год кансэкраванага жыцця. Большая ўвага звяртаецца на кансэкраваных асоб – манаскіх сясцёр і айцоў. У многіх парафіях узносяцца малітвы ў інтэнцыі новых пакліканняў да паслугі ў Касцёле.
    Дарагія Дзеці! Мы прагнем далучыць Вас да гэтай супольнай справы. Прапануем уважліва прыглядзецца да сясцёр, якія вядуць катэхезу ў Вашых парафіях, і да айцоў пры алтары (не дыяцэзіяльных ксяндзоў, а менавіта тых, хто належыць да манаскай сям’і!) і паспрабаваць намаляваць іх партрэт.
   

XII рэкалекцыі цвярозасці ў Гродне

Актуальная інфармацыя

28–30 лістапада 2014 г.
Месца правядзення – пабрыгіцкі касцёл
(вул. К. Маркса, 27)

   Пятніца, 28 лістапада
    18.00 – прывітанне ўдзельнікаў;
    19.00 – св. Імша;
    20.30 – адкрыты сход групы ўзаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх.
   
    Субота, 29 лістапада
    10.00 – канферэнцыя;
    11.30 – Крыжовы шлях. Перапынак;
    15.00 – падрыхтоўка да сакраманту пакаяння. Споведзь. Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
    17.00 – св. Імша. Перапынак;
    19.00 – сход груп узаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх.
   

Праграма Малітоўных сустрэч

Актуальная інфармацыя

18.10.2014, субота
   
    Парафіяльны касцёл Святой Сям’і ў Лідзе:
    10.30 – прывітанне.
    Канферэнцыя “Ружанец як інструмент малітвы і духоўная зброя XXI стагоддзя”.
    11.15 – выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
    Ружанец: Хвалебная частка (праводзяць групы: I таямніца – Уваскрасенне Пана – дзеці; II таямніца – Унебаўшэсце Пана – моладзь; III таямніца – Спасланне Святога Духа – жанчыны; IV таямніца – Унебаўзяцце НПМ – мужчыны; V таямніца – Укаранаванне НПМ – сем’і).
    12.30 – св. Імша і асвячэнне ружанцаў і памятак малітоўнай сустрэчы.
    Пасілак.
    14.30 – час сведчанняў: “Роля Ружанцовых колаў у духоўнай фармацыі парафіі”.
    Прэзентацыя парафі­яльных Ружанцовых колаў (паводле заяўкі).
    Бласлаўленне і заканчэнне сустрэчы.
   

Старонка 23 з 30:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  226

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.