ГРОДНА
Чацвер,
02 мая 2024 года |
Хрысціянскія традыцыі
Марыя вядзе да Хрыста
Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, прыпадае на 16 лістапада.
Мы дзеці гэтай зямлі, на якой у пілігрымцы веры, а таксама ў штодзённых сямейных ці прафесійных праблемах нас суправаджае Найсвяцейшая Панна Марыя – Маці Міласэрнасці, таксама вядомая як Маці Вастрабрамская.
Ужо столькі пакаленняў Яна суправаджае людзей гэтай зямлі, суправаджае наш лёс і жыццёвыя шляхі, а таксама вандроўкі па дарогах свету. І ў цяперашняй складанай сітуацыі, калі многія людзі па розных прычынах разбягаюцца па свеце, часта новае жыццё яны пачынаюць будаваць з Ёю – Марыяй Вастрабрамскай, якая з’яўляецца для іх знакам надзеі. Марыя – гэта вялікі дар неба, дзякуючы якому мы адчуваем сябе ў бяспецы і спакоі, асабліва калі ўсклікаем з простай верай і мовай нашага сэрца: “Слаўся, Каралева, Маці Міласэрнасці, жыццё, уцеха і надзея наша, слаўся”. †
кс. Юрый Марціновіч
07 лістапада 2021
|
Традыцыйна ў першыя дні лістапада вернікі наведалі могілкі, каб памаліцца за сваіх памерлых блізкіх. Яны таксама мелі магчымасць атрымаць поўны адпуст, што з’яўляецца адным з самых каштоўных дароў, якія жывы чалавек можа ахвяраваць за памерлых.
Малітоўная памяць – гэта адзінае, чым мы можам дапамагчы тым, хто адышоў з гэтага свету. †
Спыніся на хвіліну, чалавек…
Урачыстасць Усіх Святых і Успамін усіх памерлых вернікаў з’яўляюцца часам, калі свет памерлых судакранаецца са светам жывых.
Часу характэрна няўмольна ўцякаць, незваротна мінаць. З першымі замаразкамі, як і кожны год, надыходзіць лістапад, які адорвае нас сваёй задуменнасцю, смуткам, панурай, дажджлівай аўрай, навязваючы настрой рэфлексіі на тэму мінучасці жыцця. †
Часу характэрна няўмольна ўцякаць, незваротна мінаць. З першымі замаразкамі, як і кожны год, надыходзіць лістапад, які адорвае нас сваёй задуменнасцю, смуткам, панурай, дажджлівай аўрай, навязваючы настрой рэфлексіі на тэму мінучасці жыцця. †
Евангелле, напісанае жыццём
18 кастрычніка ўспамінаем св. евангеліста Луку, заступніка ўрачоў і жывапісцаў.
Існуе сцверджэнне, што св. Лука таксама быў таленавітым жывапісцам. Некаторыя пералічваюць больш за сто карцін, аўтарам якіх ён можа быць. Да іх адносяць таксама Яснагорскі абраз. †
Асаблівая місія і выключнае заданне
Свята свсв. арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала адзначаем 29 верасня.
Літургічны ўспамін святых арханёлаў – добрая нагода, каб зноў усвядоміць мэту нашага зямнога падарожжа.
Свята, якое мы кожны год адзначаем у канцы верасня, у чымсьці асаблівае, таму што ўшаноўваем святых, але не людзей, а анёлаў. Асаблівых анёлаў, якія называюцца арханёламі: Міхала, Габрыэля і Рафала. †
Крыж як доказ любові
14 верасня адзначаецца
Свята Узвышэння Святога Крыжа.
Свята Узвышэння Святога Крыжа.
Чаму мы ўшаноўваем крыж, хоць ён з’яўляецца інструментам жорсткай смерці і сімвалам найгоршых пакут? †
Св. Станіслаў Костка: герой для маладых
Літургічны ўспамін апекуна моладзі прыпадае на 18 верасня.
Для моладзі надышоў час, які часта ставіць іх перад новымі выклікамі. А адным з найлепшых у пераадоленні праблем з’яўляецца св. Станіслаў Костка, які для дасягнення сваёй мэты супраціўляўся магутным бацькам, не пазбягаў працы, што не адпавядала яго становішчу двараніна, не баяўся цяжкасцей самотнай вандроўкі з Вены ў Рым і не скардзіўся падчас хваробы. Малады святы можа быць добрым дарадчыкам для хлопцаў і дзяўчат на пачатку новага навучальнага года – у час прыняцця новых рашэнняў і планаў. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 4 з 21:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 243 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.