ГРОДНА
Чацвер,
02 мая 2024 года |
Хрысціянскія традыцыі
Роля Марыі ў жыцці хрысціяніна
У паўнаце вечнага Божага плана збаўлення, які ахоплівае ўсіх людзей, асаблівае месца займае Марыя як Маці Хрыста, з якім Айцец спрадвеку звязаў справу збаўлення. У таямніцы Хрыста Яна прысутнічае “яшчэ да стварэння свету” як Тая, якую Айцец абраў у якасці Маці свайму Сыну ва Уцелаўленні. Марыя – “поўная ласкі” – першая сярод пакорных і ўбогіх Пана, якія з даверам чакаюць і атрымліваюць ад Яго збаўленне. Яе абранне і месца ў таямніцы Хрыста цалкам унікальнае і непаўторнае. Даючы ў парадку зямнога нараджэння жыццё Езусу, Божаму Сыну, як Маці Яна атрымлівае годнасць Божага мацярынства (параўн. св. Ян Павел II, “Redemtoris Mater” 7–10). †
кс. Юрый Марціновіч
03 мая 2021
|
13 мая 1917 года Найсвяцейшая Панна Марыя спускаецца на зямлю ў сімвалічным месцы Кова да Ірыя, што азначае “Даліна Міру” (Фаціма, Партугалія), каб умяшацца ў лёс згубленага чалавецтва і прыгадаць дарогу спакою і выратавання ад разбурэнняў вайны. Гэта быў цяжкі час – бушавала І Сусветная вайна. Расія перажыла Лютаўскую рэвалюцыю супраць Божага памазаніка – цара Мікалая II Раманава – ды самадзяржаўя і знаходзілася ў стане двоеўладдзя. Бальшавікі набіралі ўсё большую моц, у краіне расла сацыяльная напружанасць і выспявала Кастрычніцкая рэвалюцыя.
Па Божай волі Найсвяцейшая Панна Марыя спяшаецца на дапамогу, бо ведае, што свет стаіць над безданню і абавязкова трапіць у яе, калі чалавецтва не зменіцца. У чарговы раз у гісторыі аб’яўленняў Маці Божая з’яўляецца перад дзецьмі. Гэта таму, што Божыя таямніцы могуць быць адкрыты толькі простым, пакорным, нявінным і чыстым сэрцам, такім, як дзевяцігадовы Францішак і сямігадовая Жасінта Марту, а таксама дзесяцігадовая Люцыя дос Сантас. Менавіта ім былі перададзены тры фацімскія таямніцы. †
Не адыходзіць, а застаецца
Урачыстасць Унебаўшэсця Пана сёлета адзначаем у чацвер 13 мая.
Прыйшоўшы ў свет, Езус стаў чалавекам не на імгненне, а назаўсёды. А ўзышоўшы на Неба, увёў туды і нашу чалавечую натуру.
Праз 40 дзён пасля ўваскрасення Пана нашага Езуса Хрыста ўспамінаем вельмі важны момант. Момант, калі Езус у апошні раз убачыў сваіх вучняў, а яны ў апошні раз убачылі свайго Настаўніка. †
Марыйны май
Напэўна, у кожнага з нас месяц май атаясамліваецца з выключна прыгожым сонечным надвор’ем, квітнеючымі кветкамі і, усё часцей, з доўгімі майскімі выхаднымі. Але ёсць яшчэ адна характэрная рыса гэтага вясновага месяца – набажэнства да Маці Божай, цэнтральнай часткай якога з’яўляецца Ларэтанская літанія. Адзін з самых прыгожых месяцаў года цалкам прысвечаны Марыі. Адраджэнне прыроды, прыгожая зеляніна, кветкі і цёплае сонца імкнуцца хоць крыху адлюстраваць прыгажосць Маці Касцёла, якая менавіта ў маі асаблівым чынам адорвае вернікаў неацэннымі ласкамі. †
Кошык са свянцонкай. Што павінна ў ім быць
Набліжаецца Вялікая субота. У гэты дзень у нашых святынях традыцыйна асвячаем стравы, якімі ў каталіцкіх сем’ях распачынаецца ўрачысты сняданак пасхальнай раніцай. Кожная з размешчаных у велікодным кошыку рэчаў мае ўласны сімвал. Усе элементы свянцонкі ўспрымаюцца як Божыя дары і павінны прыгадваць пра важныя матэрыі, патрэбныя, каб плённа разважаць Муку і Уваскрасенне Хрыста.
Ягня з харугвай
Знак уваскрослага Хрыста. На харугве змешчаны крыж і надпіс “Алелюя”, які выражае радасць ад перамогі Жыцця над смерцю і пераадолення граху. Сімволіка ягняці мае глыбокія біблійныя карані. У Старым Запавеце гэта ўцёкі яўрэяў з Егіпта, калі ізраільцяне пазначалі дзверы сваіх дамоў кроўю спажытага ягняці (параўн. Зых 11–12), а таксама характарыстыка Слугі Яхвэ ў прарока Ісаі (параўн. Іс 53).
У Новым Запавеце – момант, калі Хрыстос быў названы Баранкам Божым (параўн. Ян 1, 29), пасля чаго ў Вялікую пятніцу Ён збавіў людзей цаной уласнай крыві (параўн. Ян 19). Велікоднае ягня з’яўляецца таксама сімвалам паслухмянасці, нявіннасці і ахвяры. †
Знак уваскрослага Хрыста. На харугве змешчаны крыж і надпіс “Алелюя”, які выражае радасць ад перамогі Жыцця над смерцю і пераадолення граху. Сімволіка ягняці мае глыбокія біблійныя карані. У Старым Запавеце гэта ўцёкі яўрэяў з Егіпта, калі ізраільцяне пазначалі дзверы сваіх дамоў кроўю спажытага ягняці (параўн. Зых 11–12), а таксама характарыстыка Слугі Яхвэ ў прарока Ісаі (параўн. Іс 53).
У Новым Запавеце – момант, калі Хрыстос быў названы Баранкам Божым (параўн. Ян 1, 29), пасля чаго ў Вялікую пятніцу Ён збавіў людзей цаной уласнай крыві (параўн. Ян 19). Велікоднае ягня з’яўляецца таксама сімвалам паслухмянасці, нявіннасці і ахвяры. †
Жонка, маці, манахіня
Св. Францішка Рымская – адна з нешматлікіх жанчын, якім удалося сумясціць тры пакліканні.
Італьянская арыстакратка Францішка (нарадзілася ў Перыёнэ недалёка ад Рыма), якая жыла на мяжы XIV і XV стагоддзяў, – адзін з нешматлікіх прыкладаў жанчын, якім удалося сумясціць тры пакліканні – жонкі, маці і манахіні. Самаадданасць, з якой яна прысвячала сябе хатнім абавязкам, а таксама любоў да мужа і дзяцей сведчаць аб сапраўднай святасці, зразуметай як вернасць Божай волі ва ўсім, асабліва ў абавязках, што вынікаюць са стану.†
Знак надзеі
Бог мае моц адрадзіць мяне нават з купкі попелу. Ён першы падняўся з попелу смерці.
Кожны год Вялікі пост пачынаецца з пасыпання галоў попелам. Гэты звычай мае ў Касцёле вельмі доўгую традыцыю, якая сягае V стагоддзя. На пачатку Вялікага посту тыя, хто ўчыніў цяжкія грахі, прызнаваліся ў іх перад сваім біскупам, а ён уключаў грэшнікаў у г. зв. “стан пакутнікаў”. Пасля таго, як вызнавалі свае грахі, іх выводзілі з касцёла, што сімвалізавала выгнанне Адама і Евы з раю. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 6 з 21:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 243 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.